Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дзеці правядуць тыдзень у чэскіх сем'ях


У рамках праекта дабрачыннага таварыства Charitas 14 дзяцей з Беларусі ў аўторак прыедуць у Чэскі Будзейовіцы, каб правесьці тыдзень у чэскіх сем'ях. Пра гэта інфармаваў кіраўнік праекту «Усынаўленьне на адлегласьці» Таццяна Шеракова.

Некаторыя дзеці з сацыяльна слабых беларускіх сем'яў з вобласьці Берасьця прыяжджаюць у Чэхію не ўпершыню. Да прыкладу, пяцёра зь іх правядуць увесь тыдзень у сем'ях, у якіх ужо пражывалі падчас папярэдняга наведваньня краіны.

Арганізатары праекта ўключылі ў праграму знаходжаньня беларускіх дзяцей у Чэхіі агляд замка Глыбока-над-Влтавай і наведваньне тамтэйшага заапарка, экскурсію на цеплаходзе па рацэ Мальше, экскурсіі да развалінах крэпасьці Дзіўчы Камень і ў старажытны горад Тршебонь.

XS
SM
MD
LG