Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН выключае чальцоў “Талібану” з “чорных сьпісаў”


Некалькі чальцоў руху "Талібан" - з тых, хто фігуруе ў "чорных сьпісах "ААН, будуць выкрэсьленыя з гэтых сьпісаў. Аб згодзе ААН пайсьці на такі крок паведаміла сёньня канцылярыя прэзыдэнта Аўганістана Гаміда Карзая.

Са сьпісу выключаюцца талібы, якія ня маюць сувязяў з “Аль-Каідай”.

Дзеючая рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН прадугледжвае фінансавыя і візавыя санкцыі адносна кіраўнікоў "Талібану" і "Аль-Каіды". Усяго ў сьпісе - 137 чалавек. Пяцёра з іх з’яўляюцца дэпутатамі аўганскага парлямэнту і пасярэднікамі ў перамовах паміж урадам і талібамі.
XS
SM
MD
LG