Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказнасьць за выбух у Стамбуле ўзялі на сябе курды-сэпаратысты


Радыкальная групоўка курдаў - сэпаратыстаў “Ястрабы свабоды Курдыстану” узяла на сябе адказнасьць за выбух у Стамбуле, у выніку якога, паводле апошніх дадзеных, загінулі 5 чалавек і параненыя 12. Выбухоўка спрацавала на шляху маршруту аўтобусу для вайскоўцаў, у якім таксама ехалі і іхныя сем’і.

Напярэдадні Турэччына пачала перакід далатковых вайсковых фармаваньняў ў памежныя зь Іракам раёны, дзн ўзмацнілася актыўнасьць курдзкіх ваеўнікоў. У мінулыя выходныя пад час сутыкненьняў з сэпаратыстамі былі забітыя 11 турэцкіх вайскоўцаў, яшчэ адзін загінуў у панядзелак.
XS
SM
MD
LG