Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы старшыня Вярхоўнага Савету XII скліканьня Станіслаў Шушкевіч узнагароджаны літоўскім ордэнам Вітаўта Вялікага.

Як паведамляе сайт Хартыя-97, узнагарода будзе ўручаная Шушкевічу падчас цырымоніі ў прэзыдэнцкім палацы 6 ліпеня, у Дзень літоўскай дзяржаўнасьці.

У інтэрвію сайту Хартыя-97 Станіслаў Шушкевіч сказаў, што “літоўскія палітыкі дагэтуль удзячныя, што ў самыя цяжкія хвіліны існаваньня літоўскай дзяржавы, у 1990 годзе (насамрэч у 1991 г. – рэд.), калі ў Вільні захапілі тэлецэнтар, была пагроза разгону парлямэнту, я туды прыехаў як першы намесьнік (старшыні) Вярхоўнага Савету Беларусі і выказаў сваю салідарнасьць зь літоўскім народам. У Літве таксама віталі маю ініцыятыву па вывядзеньні ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Гэта спрыяла ня толькі нашай бясьпецы, але і літоўскай таксама”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG