Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў: "Беларусь выявіла да Бакіева гуманістычныя пачуцьці"


Журналісты пацікавіліся у міністраў замежных спраў Расеі і Беларусі – як можна ацаніць сытуацыю з экс-прэзыдэнтам Кыргізстану Курманбекам Бакіевым.

І ці зьбіраецца Менск зьмяняць сваю палітыку адносна Бакіева. На гэта кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў сказаў: "У Беларусі няма ніякай асаблівай палітыкі адносна Бакіева. Мы запрасілі яго ў Беларусь, сыходзячы з чалавечых, гуманістычных пачуцьцяў. На гэтым палітыка Беларусі адносна Бакіева сканчваецца".

На ўдакладненьне – як можна стабілізаваць сытуацыю ў Кыргізстане, і Мартынаў, і Лаўроў сказалі, што у краінаў АДКБ тут ёсьць агульная пазыцыя, якая заключаецца ў тым, каб народ Кыргізстану вырашыў гэтае пытаньне сам. І першым крокам дзеля вырашэньня гэтай праблемы, на думку Сяргея Лаўрова, павінен стаць рэфэрэндум, прызначаны на 27 чэрвеня. Сутнасьць пытаньня, падкрэсьліў Лаўроў, што праблемы Кыргізстану павінен вырашыць народ гэтай краіны. Каб найперш супакоіць сытуацыю і не дапускаць міжэтнічных і іншых сутыкненьняў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG