Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў і Мартынаў дыстанцыяваліся ад газавых праблемаў


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і ягоны беларускі калега Сяргей Мартынаў спадзяюцца, што газавы канфлікт урэшце рэшт вырашыцца. Пра гэта яны заявілі сёньня пасьля таго, як пабывалі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Выступаючы ў МЗС Беларусі перад журналістамі, Сяргей Мартынаў сказаў: "Пытаньне паставак газу, як і іншых энэрганосьбітаў, не фігуруе ў перамовах зьнешнепалітычных ведамствах двух краінаў. Мы занепакоеныя, што сытуацыя перайшла ў абвостраную фазу, але я ўпэўнены, што гэтае пытаньне будзе вырашанае да задавальненьня абодвух бакоў".

Сяргей Лаўроў пацьвердзіў гэтую пазыцыю і сказаў, што як у МЗС, так і ў іншых міністэрствах Беларусі і Расеі, ёсьць узгодненыя дакумэнты: "Я думаю, што і ў іншых сфэрах патрэбна гэтыя дакумэнты выконваць чэсна і акуратна".

Што тычыцца пытаньня польскага журналіста да абодвух міністраў -- ці могуць яны супакоіць польскую супольнасьць адносна таго, што газ будзе даходзіць празь Беларусь да Польшчы, Мартынаў параіў пачытаць заяву Міністэрства энэргетыкі Беларусі. Лаўроў дадаў, што такія пытаньні трэба накіроўваць у профільныя ведамствы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG