Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня выключана, што ў Беларусь з Кіргізстану патрапяць наркотыкі


Наркотыкі гераін і метадон завозяць у Беларусь пераважна з Расеі, марыхуану і гашыш — з Галяндыі, опій і макавую саломку — з Украіны, амфэтамін — з Польшчы і краін Прыбалтыкі.

Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры начальнік управы наркакантролю МУС Аляксандар Гаўрылаў. Паводле міліцыянта, гераін, які прывозяць у Беларусь з Расеі, пераважна аўганскага паходжаньня, але адмыслоўцы не выключаюць і іншых краін. Ці ёсьць сярод іх Кіргізстан? Аляксандар Гаўрылаў адказаў, што "на пакунках з наркотыкамі наркакур'еры не пазначаюць назву краіны паходжаньня", але "транзытныя пастаўкі ідуць і з краінаў Сярэдняй Азіі". Пастаўкі наркотыкаў у Беларусь і спажываньне наркатычных рэчываў "трывала растуць, але меншымі тэмпамі, чым у суседзяў", паведаміў галоўны нарколяг Мінздраву Беларусі Аляксей Аляксандраў.

Некаторыя расейскія экспэрты загаварылі пра наркатрафік з Кіргізстану ў Эўропу празь Беларусь і зьвязалі гэта з імёнамі палітыкаў, у тым ліку экс-прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева, які цяпер знаходзіцца ў Менску. Камэнтар Бакіева адносна гэтых зьвестак "Свабода" разьлічвае атрымаць 23 чэрвеня падчас заяўленай прэсавай канфэрэнцыі былога прэзыдэнта Кіргізстану ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG