Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ заклікаў Маскву і Менск выконваць абавязаньні па газавых пастаўках


З адпаведнай заявай сёньня ў Брусэлі выступіла прадстаўніца Эўракамісіі Марлен Гольцнэр. Ён заклікала Расею і Беларусь паважаць уласныя абавязаньні па пастаўках газу спажыўцам ў краінах ЭЗ.Прадстаўніца Эўракамісіі таксама паведаміла, што кіраўніцтва ЭЗ знаходзіцца ў сталым кантакце з Масквой і Менскам.

Паводле Гольцнэр, праз транзытныя трубаправоды ў Беларусі ў ЭЗ трапляе ўсяго толькі крыху болей за 6% ўсяго паліва, якое спажываецца краінамі ЭЗ. Аднак некаторыя з гэтых краін, у першую чаргу Літва, маюць моцную залежнасьць менавіта ад гэтых транзытных паставак.
XS
SM
MD
LG