Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым фінскім прэм’ерам стала Мары Ківініемі


Парлямэнт Фінляндыі большасьцю галасоў зацьвердзіў 41-гадовую Мары Ківініемі на пасадзе кіраўніцы ўраду краіны. Гэта другая па ліку жанчына прэм’ер у фінскай гісторыі. Прызначэньне адбылося ў сувязі зь нядаўняй адстаўкай Маці Ванханэна. Кандыдатуру Ківініемі прапанавала на разгляд прэзыдэнт Фінляндыі Тар’я Халанэн.
XS
SM
MD
LG