Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча не адчувае скарачэньня паставак газу празь Беларусь


Сёньняшняя Gazeta Wyborcza цытуе прэсавага прадстаўніка дзяржаўнай фірмы Gaz-System, апэратара газавых трубаправодаў у Польшчы, які сказаў, што да гэтай пары краіна не адчула скарачэньня паставак расейскага газу празь Беларусь.


Радаслаў Дудзінскі, намесьнік кіраўніка польскага дзяржаўнага нафтава-газавага канцэрну PGNiG сказаў газэце Rzeczpospolita, што "Газпром" паведаміў Польшчы загадзя аб магчымым скарачэньні газавага патоку зь Беларусі. “Нават калі спрэчка паміж Расеяй і Беларусьсю працягнецца, гэта і так ня будзе мець уплыву на пастаўкі газу для нашай краіны”, — дадаў Дудзінскі.

Польшча купляе ў Расеі палову патрэбнага ёй газу. 60% расейскага газу (прыблізна 16 мільёнаў кубічных мэтраў штодня) ідзе ў Польшчу празь Беларусь, а 40% — праз Украіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG