Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёньня атрымалі папярэдні парадак дня пленарнага паседжаньня, якое адбудзецца ў сераду, 23 чэрвеня. У ім – 8 пытаньняў. Сярод іх няма ратыфікацыі пагадненьняў у рамках Мытнага кодэксу Мытнага саюзу "тройкі".

Як ужо паведамляла "Свабода", дэпутаты ўключылі пытаньні Мытнага саюза для разгляду на гэтай сэсіі. Але, паводле папярэдняга графіка працы Палаты, акрамя заўтрашняга пленарнага паседжаньня ў ім застаецца толькі яшчэ адно – 30 чэрвеня. У гэты дзень сэсія заканчваецца. І дэпутаты зьбяруцца наступным разам толькі 2 кастрычніка.

Хаця закон не выключае і правядзеньне пазачарговых сэсіяў.
XS
SM
MD
LG