Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан нацыяналізуе паліўны бізнэс на базе “Манас”


Кіргіскія ўлады заявілі аб стварэньні цягам дзесяці дзён адзінай дзяржаўнай кампаніі па забесьпячэньні палівам амэрыканскай авіябазы "Манас". Адпаведны указ падпісаны сёньня кіраўніком часовага ўраду Кіргізстану Розай Атунбаевай.

Пры зрынутым урадзе зьдзелкамі займаліся шэраг прыватных пасярэдніцкіх фірм, якія, паводле дадзеных пракуратуры, належалі сыну Курманбека Бакіева – Максіму. Кіргіскае абвінавачаньне заяўляе, што Бакіеву - малодшаму ўдалося пазьбегнуць на гэтых апэрацыях амаль $ 80 мільёнаў падаткаў.

ЗША выкарыстоўваюць базу "Манас" для забесьпячэньня ўласнага вайсковага кантынгенту, які змагаецца з талібамі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG