Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША маглі ўскосна фінансаваць Талібан


Такая выснова вынікае з апублікаванага дакладу Кангрэсу ЗША, паводле якога ў аўганскія ахоўныя фірмы пералічваліся дзесяткі мільёнаў даляраў ЗША. Гэтыя грошы выдаткоўваліся на тое, каб грузавікі з пастаўкамі для амэрыканскага ваеннага кантынгенту ў Аўганістане без перашкодаў маглі рухацца па бясьпечных раёнах краіны. Калі б такая аплата не рабілася, вынікае з дакладу, ваенныя калёны проста не дабраліся б да прызначаных пунктаў.

Паводле дакумэнту, кіроўцы грузавікоў, якія перавозілі ваду, паліва і амуніцыю, маглі выплачваць аўганскім ахоўным фірмм да чатырох мільёнаў даляраў у тыдзень. Як сьцьвярджаецца, кошты дыктаваліся прадстаўнікамі аўганскіх фірм.
XS
SM
MD
LG