Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе зроблены замах на высокага чыноўніка


У Багдадзе сёньня два чалавекі загінулі і восем параненыя ў выніку спробы замаху на адказнага супрацоўніка міністэрства транспарту Іраку. Сам чыноўнік не пацярпеў, але ахвярамі сталі выпадковыя мінакі. Выбух адбыўся ў адным з раёнаў ірацкай сталіцы, дзе раней былі вельмі актыўнымі суніцкія ваеўнікі.

Сёньня ж было аб’яўлена пра садстаўку міністра энэргетыкі краіны Карыма Вахіда ў сувязі з масавымі акцыямі пратэсту супраць перабояў з энэргазабесьпячэньнем. У шэрагу раёнаў краіны электраэнэргія падаецца толькі шэсьць гадзінаў у суткі.
XS
SM
MD
LG