Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскі амбасадар у Кабуле сышоў у працяглы адпачынак


Брытанскі амбасадар па асобых даручэньнях у Аўганістане і Пакістане сэр Шэрард Коўпэр-Коўлз сышоў у працяглы адпачынак у сувязі зь нязгодай зь цяперашняй стратэгіяй ЗША і афіцыйных прадстаўнікоў НАТО па супрацьстаяньні паўстанцам Талібану. Пра рашэньне было аб’яўлена ў панядзелак, калі Лёндан канстатаваў 300-ты выпадак гібелі сваіх вайскоўцаў ў дзевяцігадовай вайне ў Аўганістане.

Шэрард Коўпэр-Коўлс, які быў прызначаны летась на пасаду амбасадара па асобых даручэньнях у Кабуле і Ісламабадзе, і раней рабіў крытычныя заявы адносна стратэгіі НАТО ў рэгіёне.Тым часам у брытанскім МЗС адмовілася камэнтаваць рашэньне аб працяглым адпачынку дыплямата, прынятае за месяц да міжнароднай канфэрэнцыі ў Кабуле.
XS
SM
MD
LG