Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскія ўлады ня будуць адтэрміноўваць рэфэрэндуму


Кіраўніца часовага ўраду Роза Атунбаева заявіла, што ўлады па-ранейшаму плянуюць правесьці рэфэрэндум у нядзелю.

Экспэрты ўказаваюць на тое, што правесьці галасаваньне на поўдні краіны будзе праблематычна з-за забурэньняў, якія там працягваюцца, а таксама з-за адсутнасьці на месцах прапіскі больш за 400 тысяч людзей, што ўцяклі ад міжэтнічнага гвалту.

Роза Атунбаева, аднак, сьцьвярджае, што адтэрмінаваньне рэфэрэндуму паспрыяе далейшай нестабільнасьці ў рэгіёне.

Заплянаваны на нядзелю рэфэрэндум мае зацьвердзіць новую канстытуцыю краіны, надаць легітымны статус дзейным уладам і стварыць заканадаўчую базу для правядзеньня выбараў.
XS
SM
MD
LG