Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Блізкі паплечнік Пуціна выступіў у абарону Хадаркоўскага


Старшыня рады дырэктараў расейскага Сбербанку Герман Грэф выступіў на судзе па справе ЮКОС у панядзелак - у абарону абвінавачаных.

Нафтавая кампанія ЮКОС была збанкрутаваная ў 2006 годзе ў сувязі з абвінавачаньнямі ў масавым ухіленьні ад падаткаў. Супраць былых уладальнікаў кампаніі была распачата крымінальная справа, паводле якой былы расейскі алігарх Міхаіл Хадаркоўскі быў асуджаны да 6 гадоў зьняволеньня.

Цяперашні працэс абвінавачвае былое кіраўніцтва канцэрну ў выкраданьні нафтапрадуктаў на суму 25 мільярдаў даляраў. Але па словах Грэфа, схема паводле якой ЮКОС скупаў нафту па заніжаных цэнах у сваіх філіялаў – не парушала закону.

Герман Грэф – адзін з блізкіх паплечнікаў былога прэзыдэнта і дзейнага прэм'ер міністра Расеі Ўладзімера Пуціна. У 2003 годзе, калі ўлады пачалі перасьлед ЮКОС, Грэф ачольваў міністэрства эканамічнага разьвіцьця.
XS
SM
MD
LG