Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў прыляцеў у Крэмніевую даліну


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прыбыў з трохдзённым візытам у Злучаныя Штаты. Перш, чым сустрэцца са сваім калегам Баракам Абамам у Вашынгтоне расейскі лідэр зьбіраецца правесьці два дні ў Паўночнай Каліфорніі, для азнаямленьня з працай сусьветна вядомай Крэмніевай даліны (Silicon Valley).

У складзе расейскай дэлегацыі знаходзяцца прадстаўнікі кампаніі "Ростэхналёгіі", якія зьбіраюцца заключыць шэраг зьдзелак з амэрыканскімі фірмамі, што працуюць у галіне высокіх тэхналёгіяў.

Дзьмітры Мядзьведзеў актыўна прасоўвае ідэю стварэньня ўласнага навукова-тэхналягічнага комплексу па распрацоўцы і камэрцыялізацыі новых тэхналёгіяў, падобнага да Крэмніевай даліны ў ЗША. Расейскі "горад будучыні" мае разьмясьціцца ў падмаскоўным пасёлку Сколкава.
XS
SM
MD
LG