Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запатрабаваў дабіцца пагашэньня «Газпромам» доўгу за транзыт


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дабіцца пагашэньня «Газпромам» доўгу за транзыт, паведаміў тэлеканал АНТ. Патрабаваньне прагучала на сустрэчы зь першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам.


Раней паведамлялася, што «адным з галоўных прадметаў абмеркаваньня» на сустрэчы Лукашэнкі і Сямашкі былі пэрспэктывы разьвіцьця Беларускай калійнай кампаніі.

Беларускі бок патрабуе ад «Газпрома» выплаты 217 млн. даляраў за транзыт расійскага газу, пасьля чаго да 5 ліпеня гатовы пагасіць доўг за атрыманы газ (ад 187 да 192 млн. даляраў). Акрамя таго, Менск абяцае да 23 чэрвеня поўнасьцю аплаціць майскія пастаўкі.

Раніцай 21 чэрвеня «Газпром» на 15% скараціў падачу газу ў Беларусь і можа працягнуць памяншэньне паставак, калі Менск не пагасіць доўг, паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG