Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі прэзэнтавалі “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”


Сёньня ў Гомелі, напярэдадні трагічнай даты ў беларускай гісторыі — уступленьня Беларусі ў Другую ўсясьветную вайну, моладзевы актывіст Франак Вячорка й грамадзка-культурніцкая суполка «Талака» арганізавалі прагляд дакумэнтальнага фільму «Беларусь пад нямецкай акупацыяй, 1941-1944».


Фільм гэты рэжысэр Антось Цялежнікаў зьняў для спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат». У ім апавядае пра жыцьцё беларусаў на акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі падчас апошняй вайны. Фільм складаецца з трох сэрыяў — «Надзеі на зьмены», «Паміж молатам і кавадлам» і «Разьвітаньне зь мітамі». Героі фільма — Барыс Кіт, айцец Аляксандар Надсан, гісторык Юры Туронак ды іншыя сьведкі й дасьледчыкі Другой усясьветнай вайны.

Адметнасьць стужкі ў тым, што ў ёй зроблена спроба прааналізаваць падзеі акупацыі з гледзішча менавіта беларуса, а не агульнасавецкага чалавека. Яна ўтрымлівае багата ўнікальнай ваеннай хронікі й фотаздымкаў.

Паводле рэжысэра, перад беларусамі стаяў няпросты выбар: «Жыцьцё было даволі цяжкім, і, як узгадваюць сьведкі тых падзеяў, вельмі лёгка было загінуць — ня толькі ад рук немцаў, але і саветаў, палякаў. Жыхары Беларусі знаходзіліся перад цяжкім выбарам: супрацоўнічаць з акупантамі ці змагацца супраць іх. У любым выпадку прынцып „мая хата з краю“ не праходзіў. Беларускія нацыянальныя колы, памятаючы абвяшчэньне БНР у 1918 годзе, якое не абышлося без дапамогі кайзэраўскай Нямеччыны, спадзяваліся на выкарыстаньне нямецкай акупацыі ў нацыянальных інтарэсах».

Кожнаму ўдзельніку прагляду ў падарунак прэзэнтавалі дыск зь фільмам «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG