Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры ў міжнародным кантынгенце ў Аўганістане


Дзевяць вайскоўцаў з міжнародных сілаў загінулі ў панядзелак у Аўганістане. Чацьвёра зь іх сталі ахвярамі крушэньня гелікоптэра ў паўднёвай правінцыі Кандагар. Сярод загіблых -- трое аўстралійскіх камандас, яшчэ трое атрымалі сур'ёзныя траўмы.
Па дадзеных камандаваньня, гелікоптэр не быў зьбіты баевікамі.

Пры выбухах і ў перастрэлках на поўдні краіны загінулі яшчэ трое вайскоўцаў NATO. Двое вайскоўцаў падарваліся на міне на ўсходзе Аўганістана.

Агульная колькасьць салдат міжнароднай кааліцыі, якія загінулі сёлета ў Аўганістане, перавысіла 280. Самым крывавым месяцам стаў чэрвень -- 60 загіблых.
XS
SM
MD
LG