Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таўпянец: Намер «Газпрома» супярэчыць кантракту


Эдуард Таўпянец
Эдуард Таўпянец

Першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец заяўляе, што беларускі бок лічыць супярэчным кантракту намер «Газпрома» абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%.

Эдуард Таўпянец увечары сабраў прэсавую канфэрэнцыю, на якой выказаў пазыцыю свайго ведамства ў газавым канфлікце з Масквою. Сярод іншага ён закрануў юрыдычны аспэкт спрэчкі:

«Мы лічым, што сам падыход да памеру абмежаваньняў юрыдычна ні на чым не заснаваны. У пункце 6.4 кантракту сказана, што калі пастаўкі газу не аплачваюцца, „Газпром“ мае права ўвесьці абмежаваньні прапарцыйна неаплачаным аб’ёмам. Мы за 4 месяцы не аплацілі каля 15% паставак, і калі весьці размову ў адпаведнасьці з кантрактам, то абмежаваньне паставак не павінна перавысіць 15%».

Акрамя таго, Таўпянец нагадаў, што ў адпаведнасьці з пунктам 8 кантракту спрэчныя пытаньні вырашаюцца шляхам перамоваў тэрмінам да 45 дзён. А потым кантракт прадугледжвае вырашэньне спрэчкі ў Арбітражным судзе Масквы, цытуе спадара Таўпянца тэлеканал АНТ.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG