Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

С. Купрыянаў: “Два тыдні ніхто чакаць ня будзе”


Сёньня ў Маскве прайшло чарговае пасяджэньне штаба па ўрэгуляваньні сытуацыі з пастаўкамі газу ў Беларусь. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў.

"Абмеркавалі бягучую сытуацыю, пакуль пакінулі аб'ём паставак без зьмяненьняў. Але відавочна, што 15% - гэта толькі пачатак. Два тыдні ніхто чакаць не будзе. Наступнае абмеркаваньне сытуацыі на штабе - заўтра у 10:00", - сказаў ён.

Раней сёньня першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што Менск заплаціць газавы доўг цягам двух тыдняў.
XS
SM
MD
LG