Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карпуця падазраюць у махлярстве


У дачыненьні да члена Савета Рэспублікі, былога старшыні Гарадзенскага абласнога савету Аркадзя Карпуця КДБ расьсьледуе справу па ч. 1 арт 14 і ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэксу (замах на махлярства).


Гэта стала вядома пасьля зьяўленьня ў базе даных Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі пастановы Савету Рэспублікі ад 15 чэрвеня. У ёй даецца згода на распачынаньне ў дачыненьні да сэнатара крымінальнай справы.

Пытаньне «Аб дачы згоды на завядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Карпуця А.І.» Савет Рэспублікі абмяркоўваў 15 чэрвеня ў закрытым рэжыме.

Аркадзь Карпуць — намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраваньні. У склад верхняй палаты парлямэнту быў абраны ад Гарадзенскай вобласьці. Узначальваў Гарадзенскі абласны савет дэпутатаў.

Інфармацыя пра затрыманьне Карпуця зьявілася ў інтэрнэце на пачатку красавіка, паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG