Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Косаве забілі 4 альбанцаў


На поўдні Косава ў выніку нападу невядомых забітыя 4 чалавекі, яшчэ адзін паранены. Паводле дадзеных паліцыі, забітыя – альбанцы паводле нацыянальнасьці, двое зь іх – жыхары Косава, двое Македоніі. Іх аўтамабіль быў абстраляны недалёка ад мяжы з Македоніяй.

Пакуль не зразумела, ці зьвязаны напад з нядаўнімі сутыкненьнямі ў Македоніі, у выніку якіх быў забіты македонскі вайсковец і некалькі ваеўнікоў узброенай альбанскай групоўкі.

XS
SM
MD
LG