Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Ізраілю прагаласаваў за бязьвізавы рэжым з Украінай


Урад Ізраілю ў нядзелю бальшынёй галасоў прыняў рашэньне аб адмене візавага рэжыму з Украінай. Выданьне "Коммерсантъ-Украина" паведамляе, што за гэтае рашэньне прагаласавалі 24 міністры з 31 прысутнага на паседжаньні кабінэту. Ініцыятарам увядзеньня бязьвізавага рэжыму выступіў Ізраіль.

"Коммерсантъ-Украина" адзначае, што наступным крокам мае стаць падпісаньне двухбаковага пагадненьня паміж міністэрствамі замежных справаў абедзьвюх краінаў, затым дакумэнт павінны ратыфікаваць парлямэнты Ўкраіны і Ізраілю.. І толькі праз тры месяцы пасьля гэтага ён набудзе моц.

XS
SM
MD
LG