Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з ісьляндцамі


У швайцарскім Ньёне адбылося лёсаваньне першых кваліфікацыйных раўндаў футбольных кубкавых турніраў – Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.


Беларускія чэмпіёны – барысаўскі БАТЭ – у другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў сустрэнуцца з ісьляндзкім “Хафнарф’ёрдурам”. Першы матч барысаўцы правядуць дома 13 або 14 ліпеня, матч у адказ – праз тыдзень, 20 або 21 ліпеня.

У першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы жодзінскае “Тарпэда” згуляе таксама з ісьляндцамі – з клюбам “Фюлкір”. Першы матч жодзінцы правядуць на сваім полі. Магілёўскі “Дняпро” стартуе на выезьдзе – яму будзе процістаяць альбанскі “Лачы”. Гульні першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы пройдуць 1 і 8 ліпеня.

У другім кваліфікацыйным раўндзе (15 і 22 ліпеня) пераможца пары “Тарпэда” – “Фюлкір” сустрэнецца з сэрбскім “ОФК”, а лепшай камандзе з пары “Лачы” – “Дняпро” будзе процістаяць нарвэскі “Стабэк”. Менскія дынамаўцы, якія стартуюць у кваліфікацыі Лігі Эўропы з другога раўнду, згуляюць з “Калевам” з эстонскага Сіламяэ (першы матч пройдзе ў Менску).
XS
SM
MD
LG