Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На футбольным чэмпіянаце Партугалія гуляе з КНДР


Чэмпіянат сьвету ў футболе працягваецца сёньня трыма гульнямі. Зборная Партугаліі, у складзе якой супэрзорка Крыштыяну Раналду, гуляе з зборнай Паўночнай Карэі ў групе G. Гульню мелі трансьляваць у жывым эфіры тэлевізіі камуністычнай краіны. У гэтай самай групе Бразылія ў нядзелю перамагла Кот-д'Івуар зь лікам 3:1 і выйшла у наступную стадыю турніру.

Пазьней сёньня сустрэнуцца паміж сабой лідэры групы H – Швайцарыя і Чылі. У гэтай жа групе Гішпанія згуляе з Гандурасам.
XS
SM
MD
LG