Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў: "Газавае пытаньне не ўваходзіць у кампэтэнцыю МЗС"


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Так сёньня заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве, перадае агенцыя "Інтэрфакс".

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Расеі зьбіраецца 21-22 чэрвеня наведаць Менск. З гэтай нагоды ён сказаў, што Расея на перамовах з Беларусьсю па газавым пытаньні будзе сыходзіць толькі з тых дамоўленасьцяў, якія ўжо існуюць. "Дыялёг грунтуецца на падпісаных кантрактах, і, мне падаецца, тут не павінна быць непаразуменьняў", – адзначыў Сяргей Лаўроў.

У Менску Сяргей Лаўроў правядзе перамовы з сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Андрэй Несьцярэнка сказаў, што візыт Сяргей Лаўрова носіць працоўны характар у рамках рэгулярнага дыялёгу, які вядуць міністэрствы замежных спраў абедзьвюх краін.

У Менску зьвяртаюць увагу на тое, што візыт міністра замежных спраў Расеі не зьяўляецца нечаканым. Ён быў заплянаваны задоўга да абвастрэньня газавага канфлікту.
XS
SM
MD
LG