Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як найменей яшчэ адзін чалавек забіты ў Кіргізстане


Як найменей адзін чалавек загінуў у часе рэйду сілаў бясьпекі Кіргізстану ў суседні з горадам Ош раён. Ош быў цэнтрам нядаўніх крывавых сутыкненьняў паміж этнічнымі кіргізамі і ўзбэкамі. Тады загінулі як найменей 208 чалавек, каля чатырохсот тысяч чалавек сталі ўцекачамі.

Карэспандэнт Радыё Свабода, які наведаў сёньня Нарыман, паведамляе, што ён на ўласныя вочы бачыў цела чалавека, пра якога сьведкі кажуць, што той быў зьбіты да сьмерці салдатамі ў часе рэйду. Карэспандэнт Радыё Свабода паведамляе таксама, што, паводле сьведкаў, былі забітыя да трох чалавек, іншыя сьцьвярджаюць, што тыя былі моцна зьбітыя салдатамі. Праваабаронцы, якія таксама наведалі Нарыман, заяўляюць пра 20 параненых.
XS
SM
MD
LG