Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Турэччыны занепакоены актывізацыяй курдзкіх паўстанцаў


Прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль сёньня на адмысловай нарадзе з турэцкімі вайскоўцамі і грамадзянскімі лідэрамі абмяркоўвае актывізацыю курдзкіх паўстанцаў. 19 чэрвеня адбыўся напад сэпаратыстаў з Курдзкай рабочай партыі, у выніку якога загінулі 12 турэцкіх вайскоўцаў. Камандуючы турэцкай армія генэрал Ількер Басбуг заявіў сёньня, што ўрад прымае захады ў "доўгатэрміновай падтрымцы" барацьбе з ваеўнікамі. Ён заявіў, што стратэгія павінна спалучаць захады бясьпекі і эканамічныя і культурна-сацыяльныя ініцыятывы для курдзкай грамады краіны.

Курдзкія паўстанцы з 1984 году змагаюцца за аўтаномію для турэцкіх курдаў, якія пераважаюць на паўднёвым усходзе краіны.
XS
SM
MD
LG