Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 8 ахвяраў тэрору ў Іраку


8 чалавек сталі ахвярамі тэракту на поўначы Іраку ў гораду Шыркат. Яшчэ 10 былі параненыя. Сярод загінулых – шасьцёра паліцыянтаў. Як паведамілі мясцовыя ўлады, тэрарыст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, калі паліцыя прыбыла на месца выбуху міны, які адбыўся на некалькі хвілінаў раней. У выніку першага выбуху ніхто не пацярпеў.

У нядзелю ў цэнтры Багдаду былі падарваныя два замінаваныя аўтамабілі, загінулі болей як 20 чалавек.
XS
SM
MD
LG