Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраны новы прэзыдэнт Калюмбіі


У Калюмбіі былы міністар абароны Хуан Мануэль Сантас абраны прэзыдэнтам краіны. Паводле амаль цалкам падведзеных вынікаў другога туру галасаваньня, што адбылося ў нядзелю, Сантас набраў 69 працэнтаў галасоў і больш, як на 40 працэнтаў апярэдзіў свайго суперніка, былога мэра сталіцы краіны Баготы Антанаса Моцкуса. Гэта самы вялікі разрыў паміж кандыдатамі ў сучаснай гісторыі Калюмбіі.

Хуана Мануэля Сантаса падтрымлівае прэзыдэнт Альвара Урыбе, які пакідае пасаду пасьля двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў. Пры Ўрыбе ўлады Калюмбіі дасягнулі пэўнага посьпеху ў барацьбе з ультралевымі паўстанцамі.
XS
SM
MD
LG