Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане загінулі 4 вайскоўцы НАТО


Чацьвёра вайскоўцаў міжнародных сілаў загінулі ў часе крушэньня іх гелікоптэра на поўдні Аўганістану сёньня. Пра гэта паведамляе НАТО. Ніякіх падрабязнасьцяў альянс не падае, але падкрэсьлівае, што няма падставаў казаць, што гелікоптэр быў зьбіты ваеўнікамі. НАТО не ўдакладняе, вайскоўцы якіх краінаў загінулі, але аўстралійскія вайскоўцы ўжо заявілі, што трое зь іх былі аўстралійцамі. Яшчэ сем аўстралійцаў былі параненыя.

Кантынгент Аўстраліі ў Аўганістане налічвае 1500 чалавек у складзе сілаў НАТО. Разам зь сёньняшнімі ахвярамі колькасьць загінулых дасягнула 16 чалавек.
XS
SM
MD
LG