Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі загінулі 46 гарнякоў


46 гарнякоў загінулі пры выбуху на вугальнай капальні ў кітайскай правінцыі Хэнань. Мясцовая тэлевізія паведаміла, што на момант аварыі пад зямлёй знаходзіліся 72 чалавекі, 26 былі эвакуяваныя. Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай здарэньня стала дэтанацыя выбухоўкі, якая выкарыстоўвалася пры вугальных працах.

Летась у выніку няшчасных выпадкаў і выбухаў на капальнях Кітаю загінулі болей як 2 600 чалавек.
XS
SM
MD
LG