Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран ня пусьціць у краіну двух інспэктараў МАГАТЭ


Улады Ірану ня пусьцяць у краіну двух інспэктараў Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі. Пра гэта паведаміла сёньня агенцтва ISNA са спасылкай на кіраўніка іранскага ведамства ў атамнай энэргіі Алі Акбара Салехі. Іран абвінаваціў інспэктараў у хлусьні пасьля таго, як у справаздачы, надрукаванай у траўні, яны адзначылі, што Тэгеран назапашвае ядзерную сыравіну і ўзмацняе свой патэнцыял для ўзбагачэньня ўрану.

Іранскі прадстаўнік адзначыў, што Тэгеран прапануе МАГАТЭ накіраваць у Іран іншых экспэртаў.

XS
SM
MD
LG