Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абмежавала пастаўкі газу ў Беларусь


Сёньня ад 10-й раніцы маскоўскага часу падача газу ў Беларусь абмяжоўваецца на 15 працэнтаў з паступовым павелічэньнем гэтага аб'ёму да 85 працэнтаў, -- абвясьціў кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер на пасяджэньні апэратыўнага штабу. Паводле расейскага боку, Беларусь вінаватая 192 мільёны даляраў за пастаўленае сёлета паліва. Прэзыдэнт Расеі даручыў "Газпрому" скараціць пастаўкі і працягваць перамовы зь Менскам.

Беларусь у сваю чаргу заяўляе, што "Газпром" вінаваты ёй 200 мільёнаў даляраў за транзыт газу.
XS
SM
MD
LG