Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не прадасьць Газпрому свой Нафтагаз


Прэм'ер міністар Украіны Мікалай Азараў вылучыў магчымасьць зьліцьця "Нафтагазу Ўкраіны" з "Газпромам".

Раней ачольнікі дзьвюх кампаніяў абмеркавалі магчымасьць стварэньня сумеснага прадпрыемства пад пэўныя праекты. Дырэктар Газпрому Аляксей Мілер сказаў, што гэта можа стаць першым крокам для аб'яднаньня дзьвюх кампаніяў.

Ініцыятыва зьліцьця расейскай і ўкраінскай газавых кампаніяў належыць прэм'ер міністру Расеі Ўладзіміру Пуціну. Украінскае кіраўніцтва, аднак, паставілася да гэтай ідэі збольшага скептычна.
XS
SM
MD
LG