Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея дамовіліся адносна Кіргізстану


ЗША і Расея дамовіліся каардынаваць гуманітарную дапамогу Кіргізстану. Бакі таксама пагадзіліся супольнымі высілкамі падштурхоўваць кіраўніцтва краіны да таго, каб плянаваны рэфэрэндум быў праведзены ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі.

Пра гэта дамовіліся ў тэлефоннай размове дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

Тым часам Часовы ўрад Кіргізстану прыняў закон аб паслабленьнях бізнэсоўцам, што пацярпелі ад забурэньняў на поўдні краіны. Прадпрымальнікі вызваленыя ад амаль усіх падаткаў і плацяжоў, уключна з імпартнымі пошлінамі, да канца 2012 года.
XS
SM
MD
LG