Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы пераходзяць у другі тур


У Польшчы прайшоў першы тур датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Па выніках падліку дзьвюх трацінаў бюлетэняў найбольшую колькасьць галасоў набраў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Браніслаў Камароўскі, за якога прагаласавала каля сарака адсоткаў выбаршчыкаў. З адрывам менш за 3 адсоткі ад яго ідзе брат-блізьнят папярэдняга прэзыдэнта Яраслаў Качынскі.

Паколькі выглядае, што ніводзін кандыдат не набраў больш паловы галасоў, наперадзе - другі тур. Датэрміновыя выбары праводзяцца пасьля таго, як папярэдні польскі лідэр загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.
XS
SM
MD
LG