Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае дэлегацыя мае ўзнавіць перамовы па газе


Беларуская дэлегацыя, якая прыбыла ўчора ў Маскву мае ў гэтыя хвіліны ўзеавіць перамовы зь кіраўніцтвам Газпрому аб газавай запазычанасьцт Беларусі. Пра гэта напярэдадні паведаміў першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец.

Расейскі канцэрн раней прыгразіў скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%, калі Менск ня выплаціць запазычанасьці памерам 192 мільёны даляраў. Нястача ўзьнікла з-за таго, што беларускі бок аплачваў газавыя рахункі апошніх месяцаў сыходзячы зь ніжэйшай цаны, чым тая, што прапісаная ў кантракце.

Раней Менск выставіў Маскве сустрэчны рахунак – на 200 мільёнаў даляраў, якія Газпром нібыта вінен за транзыт газу. Расейскі бок, аднак, гэтыя прэтэнзіі разглядаць адмаўляецца, аргумэнтуючы тым, што яны не падтрыманыя дакумэнтальна.

Таксама сёньня чакаецца, што для перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам у Менск прыбудзе міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
XS
SM
MD
LG