Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране асуджаны фатограф за здымку акцый пратэсту


У Іране фатограф мясцовага агенцтва асуджаны на тры гады зьняволеньня за фотаздымку ў мінулым годзе разгону акцыі апазыцыі супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Іраней Саедзі быў затрыманы ў ліпені 2009 года за распаўсюджваньне здымкаў, якія кампрамэтавалі прэзыдэнта Махмуда Ахмадінеджада, пазьней ён быў выпушчаны пад заклад.

Паведамляецца, што асуджаны фатограф больш дваццаці гадоў працаваў у вядучых СМІ Ірану.
XS
SM
MD
LG