Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына наносіць авіяўдары па курдзкіх баевіках


Войска Турэччыны працягвае наносіць удары па курдзкіх баевіках. Да мяжы з Іракам сьцягваюцца бронемашыны, танкі, цяжкая артылерыя. Турэцкае камандаваньне раней паведаміла, што праводзіць авіярэйды па пазыцыях баевікоў Курдзкай рабочай партыі, якая разьмяшчае свае лягеры на тэрыторыі Іраку. Адначасна праводзіцца і наземная апэрацыя.

“Тэрарысты патонуць ва ўласнай крыві. Здрадніцкія напады не парушаць наша братэрства. Турэччына валодае правам абароны свайго адзінства і цэласнасьці. Наша дзяржава будзе працягваць барацьбу да перамогі” – заявіў прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган.

У выніку сутыкненьня ў правінцыі Элязыг загінуў адзін вайсковец і трое параненыя. Такім чынам, за апошнія двое сутак колькасьць забітых турэцкіх вайскоўцаў дасягнула дванаццаці.

Рашэньне аб правядзеньні вайсковай апэрацыі выклікала масавыя пратэстныя акцыі мясцовага насельніцтва. На паўднёвым ўсходзе Турэччыны на вуліцы выйшлі сотні курдаў. У горадзе Дыярбакыр спалена некалькі офісаў і крамаў.
XS
SM
MD
LG