Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акопы, ў якіх гнілі, васальная клятва і калькулятар


Вядучы "Праскага акцэнту" Юры Дракахруст

Вядучы "Праскага акцэнту" Юры Дракахруст

Хто мае рацыю ў цяперашнім газавым канфлікце паміж Беларусьсю і Расеяй? Чаму ён дайшоў да такой вострай формы? Якім будзе яго вырашэньне і яго наступствы?









Па гэтых пытаньнях у «Праскім акцэнце» вядуць спрэчку: супрацоўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта Аляксей Васількоў, палітычны аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч і намесьнік дэкана факультэта расейскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 20 чэрвеня, ў 18:00.
Тэкст перадачы – пазьней на нашым сайце. А зараз прапануем вам яе фрагмэнт.


Карбалевіч: Казаць пра юрыдычную рацыю ў беларуска-расейскіх дачыненьнях вельмі цяжка, бо краіны з самага пачатку незалежнасьці жывуць не па прававых дамоўленасьцях паміж кіраўнікамі, то бок, па "паняцьцях". Адсюль і ўсе бясконцыя канфлікты і войны....




Суздальцаў: Звароты да гістарычнай палітыкі, да "акопаў", паказваюць, што сур'езнай аргумэнтацыі няма. З тым жа пасьпехам і Расея магла б сказаць, што паколькі мы саюзьнікі, нас нельга падманваць, нельга рабаваць. Але Расея гэтым не займаецца. Мы лічым на калькулятарах. Добра гэта ці кепска? Ну відаць такі век.



Васількоў: За імпэрыю трэба плаціць. І за яе давядзецца плаціць. ...Гэта такая фэадальна-імпэрская манера, такі фэадальны амаж*. Але мы, Беларусь, прызнаем свой амаж у выглядзе саюзнай дзяржавы




* амаж (hommage) - адна з цырымоній (якая мела сымбалічны характар), якія афармлялі заключэньне васальнай дамовы ў Заходняй Эўропе ў сярэднявеччы. Амаж палягаў у тым, што будучы васал, бяззбройны, апусьціўшыся на адно калена (два калена схілялі толькі нявольнікі і прыгонныя) і з непакрытай галавой, ўкладаў злучаныя далоні ў рукі сюзэрэна з просьбай прыняць яго ў васалы. Сюзэрэн падымаў яго, і яны абменьваліся пацалункамі.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG