Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў канфлікту ў Кіргізстане можа дасягнуць 2 тысяч чалавек


Кіргізскіе вайскоўцы прыступілі да расчысткі барыкадаў ў горадзе Ош.

Бронетранспартэры расчышчаюць завалы са спаленых аўтамабіляў, з бэтонных плітаў і дрэваў, якія былі ўзьведзеныя ў часе міжэтнічнага канфлікту паміж кіргізамі і ўзбэкамі. Журналісты паведамляюць, што ў некаторых раёнах вайскоўцам дапамагаюць мясцовыя жыхары.

Паводле папярэдніх дадзеных, ахвярамі міжэтнічных сутыкненьняў у Кіргізстане маглі стаць да 2 тысячаў чалавек. Міністэрства аховы здароў’я пацьвердзіла гібель 192 чалавек.
300 тысяч жыхароў паўднёвых раёнаў Кіргізстану пакінулі свае дамы, зь іх 100 тысяч зьбеглі ў суседні Узбэкістан.

У горадзе Ош працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча.
XS
SM
MD
LG