Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы праходзяць прэзыдэнцкія выбары



У Польшчы сёньня датэрмінова абіраюць прэзыдэнта. 10 красавіка прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек загінулі ў авіяцыйнай катастрофе пад Смаленскай. Галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу з’яўляюцца выканаўца абавязкаў прэзыдэнта, маршал Сэйму Браніслаў Камароўскі, які прадстаўляе кіруючую партыю “Грамадзянская плятформа”, і брат загіблага прэзыдэнта Яраслаў Качыньскі.

Галасаваньне адбываецца на 25 тысячах участках. Дзяржаўная выбарчая камісія ў апошнія часы перад пачаткам галасаваньня зарэгістравала некалькі парушэньняў забароны на агітацыю – у Гданьску, Кракаве м Лодзі. Паведамляецца, што парушальнікі будуць аштрафаваныя.
XS
SM
MD
LG