Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іранскі апазыцыянэр змагаецца супраць фальсыфікацыяў на леташніх выбарах


Іранскі апазыцыйны дзеяч Мэхдзі Карубі сёньня ізноў паабяцаў працягнуць барацьбу супраць вынікаў леташніх прэзыдэнцкіх выбараў, калі прэзыдэнтам Ірану быў пераабраны Махмуд Ахмадзінеджад.

Апазыцыя лічыць, што афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў не адпавядаюць рэальным настроям грамадзян.

Зварот Мэхдзі Карубі зьмешчаны на ягоным вэб-сайце роўна праз год пасьля забойства Неды Ага-Солтан, якая выйшла на дэманстрацыю пратэсту. Кадры яе гібелі абышлі ўвесь сьвет і былі сымбалем руху супраціву ў Іране.
XS
SM
MD
LG