Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Мілер:”Неплацяжы Беларусі могуць набыць крытычны характар”


Праблема неплацяжоў за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, заявіў старшыня праўленьня ААТ "Газпром" Аляксей Мілер, паведамляе РИА-Новости.

"Можа быць, Беларусь і знойдзе магчымасьць пагасіць доўг. Можа быць, нават за пастаўкі ў траўні 23 чэрвеня будзе зроблены плацёж. Але нас турбуе тое, што пытаньне неплацяжоў за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь можа набыць хранічны характар, і прычыны могуць быць эканамічныя" , - сказаў А.Мілер.

21 чэрвеня "Газпром" можа скараціць на 85% пастаўкі газу ў Беларусь, калі яна не выплаціць 192 млн. даляраў доўгу, які ўтварыўся ў выніку таго, што Менск плаціць па цэнах 2009 года.
XS
SM
MD
LG