Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Транзыт газа ў Эўропу праз Беларусь можа апынуцца пад пагрозай


Беларусь тэхналягічна не зможа ў поўнай меры падтрымліваць транзыт расейскага газу ў Эўропу ў выпадку абмежаваньня паставак газу на 85%. Пра гэта заявіла агенцтву РИА-Новости ў нядзелю высокапастаўленая крыніца ў міністэрстве энэргетыкі Беларусі.

Між тым, як заявіў у суботу ўвечары кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер, расейская газавая манаполія мае тэхнічныя магчымасьці для перанакіраваньня паставак паліва ў абыход Беларусі.

Паводле крыніцы ў Мінэнэргетыкі Беларусі, скарачэньне на 85% паставак газу можа нанесьці істотную шкоды беларускай эканоміцы.

"Ніхто не ўлічвае, што ў нас ёсьць вытворчасьці, якім трэба чатыры-пяць сутак- тыдзень для іх вывядзеньня з рэжыму вытворчасьці", -- сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле яго шэраг вытворчасьцяў у выпадку рэзкага адключэньня газу магчымыя сур'ёзныя аварыі.

Крыніца таксама паведаміла, што 15% ад газа, які пастаўляецца ў Беларусь, хопіць толькі для забесьпячэньня невялікай колькасьці спажыўцоў. "Гэта толькі насельніцтва і хлебазаводы з малаказаводамі", -- сказаў ён.
XS
SM
MD
LG