Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон: санкцыі супраць Ірану могуць закрануць інтарэсы Пакістана


Інтарэсы пакістанскіх энэргетычных кампаній могуць пацярпець у выніку нядаўна уведзеных супраць Ірану міжнародных санкцый. Такую заяву зрабіў сёньня ў Ісламабадзе спэцыяльны пасланнік ЗША Рычард Холбрук.

Гаворка ідзе, галоўным чынам, аб газаправодзе, будаўніцтва якога ў сакавіку гэтага года віталі Іран і Пакістан.

Холбрук адзначыў, што ў Кангрэсе ЗША рыхтуюцца законы, звязаныя з санкцыямі супраць Тэгерану, і на гэтым тле Пакістану ня варта было б празьмерна разьлічваць на супрацоўніцтва з Іранам у галіне энэргетыкі.
XS
SM
MD
LG